1-2 сакавіка адбудзецца трэнінг для новых лідэраў навучальных гурткоў, які арганізуе Рэсурсная праграма навучальных гурткоў.
Месца правядзення - г.Гомель, пр.Леніна, 34а
Пачатак трэнінга - 10.00
Заяўкі на ўдзел прымаюцца да 20 лютага
Электронны адрас - hurtki.team@gmail.com
Калі Вы прайшлі навучанне на семінарах для новых лідэраў, збіраецеся арганізаваць навучальны гурток альбо яго ўжо правялі, то гэтыя сустрэчы - для вас!
У межах навучальнага гуртка для вопытных лідэраў прадастаўляецца ўнікальная магчымасць паглыбіцца ў спецыфіку навучальных гурткоў, абмяняцца вопытам і ідэямі з іншымі лідэрамі, абмеркаваць асабістыя дасягненні і складанасці, паспрабаваць новыя спосабы працы з групай.
У выніку кожны ўдзельнік атрымае пакет інфармацыйна-метадычных матэрыялаў, новыя ідэі і жаданне праводзіць навучальныя гурткі.
Вядзе гурток Іна Губарэвіч - вопытны трэнер, лідэр гурткоў, а таксама спецыяліст па навучані дарослых.
Атрымаць больш дакладную інфармацыю, а таксама запісацца на гурток, вы можаце праз тэл. +375 29 669 66 59 , а таксама дасылайце заяўкі на hurtki.team@gmail.com
Запрашаюцца ўсе, каму цікава паспрабаваць сябе ў ролі лідэра, даведацца, чым адрозніваецца навучальны гурток для дарослых па скандынаўскай мадэлі ад традыцыйных гурткоў для дзяцей, курсаў і трэнінгаў.
На сустрэчах будзе як тэорыя, так і практыка. У вас будзе унікальная магчымасць пазнаёміцца са спецыфікай навучальнага гуртка праз непасрэдны ўдзел у гуртку. Праводзіць гурток вопытны трэнер, лідэр і каардынатар навучальных гурткоў у Мінску і Віцебску - Марына Малініна.
Свае заяўкі дасылайце ан адрас hurtki.team@gmail.com ці тэлефануйце +375 29 388 25 64