Рэсурсная праграма навучальных гурткоў прапануе Вам стаць удзельнікам ці вядучым майстар-класа на сустрэчы (ці аднадзённым семінары) для дасведчаных лідэраў, якая адбудзецца 1 чэрвеня 2008 г.
Час правядзення: 10.30-17.00
Падчас сустрэчы і правядзення майстар-класаў удзельнікі:
- пазнаёмяцца паміж сабой;
- абмяняюцца досведам правядзення навучальных гурткоў;
- атрымаюць метадычную дапамогу па арганізацыі і правядзенні навучальных гурткоў.
Што такое майстар-клас?
– гэта магчымасць для лідэр прадэманстраваць удзельнікам станоўчы досвед правядзення часткі сустрэчы ці ўсю сустрэчу гуртка.
- гэта пляцоўка для абмеркавання пытанняў, на якія не знайсці адназначныя адказы. (арганізацыя і правядзенне навучальнага гуртка)
- гэта магчымасць для лідэра прадставіць уласныя метадычныя напрацоўкі, а ўдзельнікам -- скласці сваю скарбонку метадаў для іх выкарыстання ў сваёй дзейнасці.
Працягласць аднаго майстар – класа – 1-2 гадзіны.
Колькасць майстар-класаў, якія пройдуць на сустрэчы, будзе залежыць ад колькасці заяў ад лідэраў навучальных гурткоў.
Лідэрам, якія жадаюць правесці майстар-клас, неабходна даслаць арганізатарам наступную інфармацыю:
- імя і прозвішча лідэра;
- нумар мабільнага тэлефона і адрас электроннай пошты;
- тэма майстар-класа;
- змест майстар-класа (галоўная ідэя, задачы, спосаб правядзення і ўсяго гэта займае 3-5 -сказаў);
- ці патрэбныя тэхнічныя сродкі і інш.;
- час правядзення.
Калі вы жадаеце быць толькі ўдзельнікам сустрэчы, калі ласка, дашліце наступную інфармацыю:
- імя і прозвішча.
- узрост (гэта нам патрэбна для статыстычных дадзеных);
- нумар мабільнага тэлефона і адрас электроннай пошты.
- тэму гуртка ці гурткоў, якія Вы праводзілі ці з’яўляліся ўдзельнікам.
Інфармацыя пра час і месца правядзення сустрэчы для лідэраў навучальных гурткоў будзе дасланая пазней.
Будзем рады атрымаць ад Вас лісты. Пішыце нам на адрас hurtki.info@gmail.com
Каманда Рэсурснай праграмы
Бюлетэнь Рэсурснай праграмы ў фармаце .pdf - спампаваць
Змест:
- Прэзентацыя метаду навучальных гурткоў у Маскве
- "Мэты розныя — цікавасць адна" - матэрыял пра трэнінг у Гомелі
- "Учебный кружок - новый метод образования взрослых" - артыкул Тацяны Лісіцы
- "З гісторыі традыцыі навучальных гурткоў на Гарадзеншчыне" - даследаванне Андрэя Чарнякевіча
- Гісторыя поспеху гуртка “Бегущая с волками” ад Алёны Вялічкі

Тэматычны зборнік для лідэраў навучальных гурткоў.
спампаваць - 2.6 Мб
Андрэй Чарнякевіч, кандыдат гістарычных навук, гуртковец
Навучальныя гурткі як метад нефармальнага навучання на тэрыторыі сучаснай Беларусі маюць багатую і даўнюю гісторыю, хаця яны і не атрымалі гэткага шырокага распаўсюджання, як у некаторых еўрапейскіх краінах. Да таго ж на іх развіццё ў значнай ступені паўплывалі асаблівыя сацыяльна-этнічныя ўмовы, у тым ліку моцная саслоўная дыференцыяцыя грамадства, этнічная стракатасць ва ўмовах палітыкі нацыянальнага прыгнёту ды адбыўшаяся на працягу мінулага стагоддзя зменя дзяржаўнай прыналежнасці гэтых зямель.
Этому вопросу была посвящена целая встреча кружка для опытных лидеров. В процессе обсуждения главы Л.Г. Кирилюк «» из книги «Тренерская кухня» участники пытались адаптировать информацию к учебному кружку и ответить на три следующих вопроса: Что такое эффективность? Критерии эффективности? С помощью чего можно измерить эффективность проведения учебного кружка?
Результатом дискуссии стала формула эффективности проведения учебного кружка, предложенная Дмитрием Тарасовым, лидером учебного кружка.