Андрэй Чарнякевіч, кандыдат гістарычных навук, гуртковец
Навучальныя гурткі як метад нефармальнага навучання на тэрыторыі сучаснай Беларусі маюць багатую і даўнюю гісторыю, хаця яны і не атрымалі гэткага шырокага распаўсюджання, як у некаторых еўрапейскіх краінах. Да таго ж на іх развіццё ў значнай ступені паўплывалі асаблівыя сацыяльна-этнічныя ўмовы, у тым ліку моцная саслоўная дыференцыяцыя грамадства, этнічная стракатасць ва ўмовах палітыкі нацыянальнага прыгнёту ды адбыўшаяся на працягу мінулага стагоддзя зменя дзяржаўнай прыналежнасці гэтых зямель.
Стасунак шляхты i расійскага ўрада да адукацыі яшчэ на пачатак XIX стагоддзя вельмі яскрава прадстаўляе гісторыя ланкастарскіх школ. Ланкастарскія школы, а дакладней, бёль-ланкастарскія (па прозвішчах вынаходніка і папулярызатара гэтай сістэмы) ці школы ўзаемнага навучання, дазвалялі хутка павялічыць колькаець пісьменных ва ўмовах масавай непісьменнасці. Падобныя арганізацыі на тэрыторыі Віленскай навучальнай акругі пачалі стварацца яшчэ ў 1820 годзе на заклік Таварыства ўзаемнага навучання – дабрачыннай арганізацыі для збора сродкаў і папулярызацыі сістэмы Ланкастара. Найбольш інтэнсіўна заснаванне ланкастарскіх школ ішло ў 1820-1821 гадах калі ўлады не толькі лагодна ставіліся да гэтай ініцыятывы, але і актыўна яе падтрымлівалі. Такую ж падтрымку ланкастарскаму руху аказвалі многія буйныя землеўладальнікі, якія такім чынам маглі разлічваць на хуткую падрыхтоўку пісьменнай вясковай адміністрацыі. Найбольшае распаўсюджванне атрымалі ланкастарскія школы на Гарадзеншчыне, дзе ідэі асвятлення сялянства былі цесна звязаныя з больш развітай гаспадаркай і даўнімі традыцыямі. Да прыклaдy, гродзенскі губернатар Андржэйковіч з уласных грошаў фінансаваў у Пецярбургу дзвюх студэнтаў Віленскага універсітэту, якія затым вялі ў Гародне курсы для настаўнікаў ланкастарскіх школ.
Праўда, памешчыкі-філантропы былі людзьмі сваёй эпохі і да сялянскай асветы ставіліся адпаведна з распаўсюджанымі ў той час меркаваннямі. Згодна з імі сялянская адукацыя для карысці саміх жа сялян павінна была адпавядаць іхняму стану. Ідэалогія фізіякратаў, якой захаплялася значная большасць асветнікаў, падводзіла пад гэтае меркаванне філасофскі падмурак. Менавіта гэтым у значнай ступені тлумачыцца абмежаванасць адукацыйных праграм для сялянства.
Але нават гэткая актыўная дзейнасць прыхільнікаў ланкастарскіх школ хутка сутыкнулася з амаль непераадольнымі цяжасцямі. Школы павінны былі ўтрымлівацца за кошт грамадскіх грошаў. Фундушаў, якія збіраліся сябрамі Таварыства на гэтыя мэты, было недастаткова, а гараджане і сяляне часцей за ўсё не маглі ды і не хацелі выдаткавць адпаведную суму . Магчымасці ўзаемнага навучання здолела ацаніць і яўрэйскае частка насельніцтва Гародні. Сутыкнуўшыся на пачатак ХХ стагоддзя з недахопам адукваных кадраў, якія б валодалі іўрытам, у 1901 годзе быў створаны гурток з мясцовых педагогаў, якія павінны былі навучацца практыке нацыянальнай мовы. Як правілы, настаўнікамі іеўрыта станавіліся маладыя выхаванцы іешаватаў – рэлігійных школак. Улічваючы, што большасць з іх не мела магчымасці далей працягваць адукацыю ў дзяржаўных установах, кшталту гімназіі, сіяніскія арганізацыі намагаліся ствараць групы з былых ешабітнікаў для паляпшення іх адукацыі, выкарыстоўвая тых, хто ўжо меў адпаведную згоду на выкладанне ў жыдоўскіх школах...
Афіцыйнае адкрыццё курсаў адбылося ў 1907 годзе, але гэтаму папярэджвала доўгая на працягу некалькі год падрыхтаваўчая праца. Асноўнымі мэтамі настаўніцкага гуртка была тэарэтычная і практычная падрыхтоўка кадраў для яўрэйскіх школак. Пад час адкрыцця курсаў, ягоны кіраўнік А.Коштам сказаў у сваёй прамове: “Нашая мэта ня проста падрыхтаваць настаўніка і выкладчыка іўрыта, а гэткага настаўніка, які павінен бачыць сваю задачу ў выхаванні вучня як у нацыянальным, гэтак і ў грамадскім сэнсе”. Хаця слухачамі на курсах былі выключна мужчыны, вядома, што ў першым наборы сярод гурткоўцаў апынулася і жанчына. Гэтае выключэнне зрабілі для выхавацельніцы жыдоўскага дзіцячага садку Хасі Сукнік.
Захаваць высокі ўзровень абучэння ў шмат чым удавалася дзякуючы інтэрактыўнай методыкі саміх заняткаў. Нават скончыўшы курсы, выпускнікі не гублялі сувязі са сваімі настаўнікамі. “Перыядычнае наведванне былымі слухачамі курсаў, - лічыў А.Конштам, - мае вялікае нравственнае значэнне. Гэткія сустрэчы звязваюць іх з гуртком, абадрае і падтрымлівае ў маладых настаўнікаў перакананне, што яны заўсёды могуць разлічваць на дапамогу і падказку з боку курсаў”...
Патрэба ў захаванні нацыянальнай культуры прымусіла сягнуць да метадаў адукацыйных гурткоў і польскае грамадства, якое ў Расейскай імперыі так сама доўгі час было пазбаўлена магчымасці вучыцца ва ўласнай мове. Адной з пачынальніц і вялікай энтузіасткай гэтай справы сталася вядомая польская пісьменніца Эліза Ажэшка, якая большую частку сайго жыцця зв’язала менавіта з Гародняй. «Малодшая сястра Адама Міцкевіча», «Гарадзенская самотніца, стражнічка крэсаў», «духоўная маці ўсіх бедных, змеценых у жмені лёсу, усіх прыніжаных і прыгнечаных» - Гэтак пісалі сучаснікі і пазнейшыя даследчыкі яе творчасці. У худкім часе дом па вуліцы Садовай, куды яна пераехала да свайго мужа Станіслава Нагорскага, ператварыўся ў цэнтр польскасці не толькі ў межах аднаго горада, але і ўсех тагачасных беларускіх абшараў. У 1894-1896, 1898-1900 гадах Э.Ажэшка арганізоўвае ў сябе таемныя польскія школы, адчыняе паўлегалную польскую бібліятэку. Пры гэтым, былыя яе вучыніцы самі пераймаюць ролю настаўніц, каб данесці свет роднай мовы іншым. Не выпаткова, мабыць, у 1920-я гады ў былым доме пісьменніцы разместіліся таварыства апекі над дзецьмі і гандлёвая школа, што знаходзіліся пад наглядам Польскай мацежы школьнай...
Адным з восенскіх вечароў 1909 года ў цеснай кватэрцы ксяндза Францішака Грынкевіча у гарадзенскім касцёле Бернардзінаў сабралася невялічкая грамада юнакоў і дзяўчат, пераважна вучняў старэйшых класаў мясцовых гімназій. Гутарка між імі шла аб патрэбе ўласнай арганізацыі, якая б аб’яднала беларускую моладзь, галоўным чынам школьную, займалась б самаасветай і спрыяла найлепшай сувязі з вёскай. Адразу прыдумалі і назву: гарадзенскі гурток беларускай моладзі «Хатка», абмеркавалі якую зрабіць пячатку, а ў канцы выбралі праўленне гуртку.
Створанный пад кіраўніцтвам Ф.Грынкевіча беларускі гурток худчэй нагадваў зямляцтва, аб’яднаўшы ў асноўным выхадцаў з Сакольшчыны. Праца першай у Гародні беларускай арганізацыі пачалася са стварэння уласнай бібліятэкі, куды сябры гуртка ахвяравалі гадавік «Нашай Нівы», кніжкі Ф.Багушэвіча ды «Люд беларускі» А.Федароўскага. Была наладжана сувязь з пецярбургскай суполкай «Загляне солнца і ў наша ваконца» і віленскай беларускай кнігарняй. Грошы атрыманыя з прадажы беларускіх кніжак, якія гурткоўцы абавязкова павінны былі браць на рэалізацыю едучы дамой на святы ці канікулы, ішлі на патрэбы бібліятэкі і канцылярыі гуртка. Акрамя гэтага, каса гуртка папаўнялась за кошт складак. Згодна Б.Грабінскаму, ўсе гурткоўцы-гімназісты вучыліся на добра і выдатна, за штое атрымлівалі стыпендыі. Гурток працягваў жыць ажно да 1913 года .
Трэба адзначыць, што і расейскія ўлады разумелі карыснасць гэткай мадэлі навучання. Таму ў пабудаваным да стагоддзя заснавання Гарадзенскай губерніі ў 1904 годзе Народным доме заўсёды было месца для таварытсва ўзаемнай твярозасці і іншых падобных арганізацый, якія імкнуліся падняць узровен агульнай культуры.
Яшчэ адным прыкладам дзейнасці на прынцыпах навучальнага гуртка можа быць Гарадзенскі камітэт ТБШ, які на сярэдзіну 1927 года меў штатнага інструктара, уласную бібліятэку і драматычны гурток. Не выпадкова і тое, што на конкурсе мясцовых драматычных таварыстваў беларуская драматычная секцыя ТБШ заняла другое мейсца за спяктакль “Лекары і лекі” ( дарэчы, у якасці ўзнагароды акцёры атрымала дыплом і ганаровыя медалі ).
Паўстанне ТБШ было выклікана ўмавамі сацыяльна-палітычнага жыцця, якія склаліся ў міжваеннай Польшчы. Выступаючы на чарговым, а заразам і апошнім, акружным з’ездзе ТБШ 14 кастрычніка 1928 года радны са Скідзельскай гміны Г.Цяшко сказаў: “Беларускае насельніцтва пазбаўлена школ у роднай мове. Беларускія дзеці вымушаны заставацца без навукі, у сувязі з чым церпіць усё беларускае грамадства, так як яно не будзе мець сазнацельных сябраў…”. Намеснік старшыні ТБШ у Скідзелі Іван Савіцкі пісаў: “Ня трэба толькі адчаівацца. У гэтым вытрывалым змаганьні за родную школу выкоўваецца загартаваная воля нашага народу. Працуйце грамадзянін, і другіх заахвочвайце. Ні адзін высілак не прападзе дарма!” І сапраўды, у некаторых вёсках на Гарадзеншчыне у сярэдзіне 1920-х гадоў у ТБШ уступіла ледзь не палова ўсяго насельніцтва...
У пасляваенныя гады аўтарытарная савецкая сістэма недапускала існаванне непадкантрольных сабе грамадскіх інстытуцый. Менавіта таму навучальныя гуркі як элемент грамадскай асветы былі заменены на падобныя па форме, але істотна рознячыясе па зместу савецкія адукацыйныя гурткі. Некаторыя з іх захаваліся і да нашага часу – як сваеасабістыя клубы па інтарэсах. Іншыя існуюць толькі дзякуючы сталай дзяржаўнай падтрымцы. Тым ня меньш, мінулы досвед навучальных гурткоў павінен быць выкарыстан у сучасных умовах з тым, каб мага больш эфектыўна прасоўваць у жыццё прынцыпы грамадзянскай супольнасці...
18.02.08. Гродна