Арганізацыі Грамадзянскай Адукацыі

Падпісацца на рассылку

Гродна

Для аматараў гарадзенскай архітэктуры

Тых, хто хоча ведаць, як Гародня выглядала, напрыклад, у 1791 годзе, хоча навучыцца распавядаць пра роднае месца, каб зьдзівіць сваіх гасьцей, хто хоча скласьці ўласнае ўяўленьне аб тым, як мусіць выглядаць Гародня ў будучым, запрашаем да ўдзелу ў занятках гуртка "Дойлідства гарадзенскага месца".
Запланавана 10 сустрэч раз на тыдзень.
Першая сустрэча ладзіцца 15 кастрычніка ў 18:30 ў памяшканьні грамадзкага аб’яднаньня "ВІТ" (Будзёнага 48/а-419).
Гісторыя разьвіцьця горадабудаўніцтва Гародні, пляны мясцовай улады па аднаўленьні гістарычнага цэнтра, замежны досьвед у адраджэньні старажытных гарадоў...
Чакаем Вас, прыходзьце. Дадатковую інфармацыю можна атрымаць па тэлефонах (029)587-82-43 (Казак Тацьцяна), альбо (029) 288-28-22 (Лапеха Ігар).




Гурток для аматараў беларускай духоўнай музыкі

У межах Рэсурснай праграмы навучальных гурткоў у Гародні ствараецца гурток беларускай духоўнай музыкі (для дарослых).
Усіх, хто цікавіцца беларускай духоўнай музыкай, хоча даведацца пра цікавую форму нефармальнай адукацыі для дарослых, мае ахвоту і магчымасьць удзельнічаць у занятках гуртка 1 раз на тыдзень на працягу 2 месяцаў, просім зьвяртацца да каардынатаркі па тэлефоне: 224 79 26 (МТС).
Наяўнасьць музычнай адукацыі і спецыяльных ведаў не абавязковыя!
Група фармуецца да 15 кастрычніка.
Расклад і зьмест заняткаў складаецца паводле пажаданьняў удзельнікаў.


Гурток для лідэраў гурткоў

Тым, хто хоча дасканала авалодаць унікальным метадам арганізацыі навучаньня дарослых, прапануем стаць удзельнікамі гуртка па падрыхтоўцы лідэраў гурткоў.
Навучальны гурток гэта не школьныя заняткі, не псіхатэрапеўтычная група, а магчымасьць лёгка прайсьці навучаньне ў любым накірунку, эксперыментальная пляцоўка для ўласных ідэй, магчымасьць адчуць на сабе ролі “выкладчыка”, “настаўніка” і “лідэра”. Прапануем вам 6 сустрэч 1 раз на тыдзень.
Першая сустрэча мае адбыцца 1 лістапада а 18-ай гадзіне па адрасе: вул. Будзёнага 48а, п.419.
Просім папярэдне патэлефанаваць Ігару Лапеху па тэл. 029-288 28 22


Вучым мову глухіх

Тыя, хто мае сяброў альбо знаёмых з бракам слыху, напэўна ня раз траплялі ў сытуацыі, калі без паперы і алоўка не абыйсьціся. Як тады хочацца авалодаць гэтай дзіўнай мовай без гукаў!
Давайце разам паспрабуем за пару месяцаў навучыцца хаця б азам гэтага віда камунікацыі і парадавацца нашым посьпехам.
Я не спецыяліст у гэтай галіне, я такі ж, як і вы, - невуч. Проста шукаю паплечнікаў .… Давайце разам.
Арганізацыйная сустрэча – 5 лістапада а 18-ай гадзіне.
Месца пакуль невядома, але папярэдне дамовіцца можна па тэлефонах 580-22-26 (Косця), альбо 288-28-22 (Ігар).
Працягвае сваю працу гурток па вывучэньні асаблівасьцяў беларускай кухні. Наступны занятак у аўторак. Хто хоча далучыцца – тэлефануйце Тацьцяне Ларынай (029-782-18-33).


Эфектыўныя рэстаўрацыйныя тэхналогіі будынкаў

Шаноўныя калегі, тыя каму неабыякавы лёс гістарычных будынкаў у Гродне. Нажаль, той працэс “рэгенерацыі” гістарычнага цэнтра не зедавальняе нас усіх. Давайце паспрабуем разабрацца разам, якія ж эфектыўныя рэстаўрацыйныя тэхналогіі будынкаў, распрацаваныя і практыкуемыя ў Еўропе, можна і варта прымяніць ва ўратаванні нашага горада. Каго гэтая тэма зацікавіла, затэлефануйце да 10 лістапада – (029)282-27-33 Ян Лялевіч.


Тэхналогіі архітэктурнага мадэляваньня

Маладыя, хто хацеў бы навучыцца разам са мной архітэктурнаму мадэляваньню на прыкладзе стварэння макета гістарычнага цэнтра Гродна, тэлефануйце – (029)288-28-22 Ігар Лапеха.


Беларускія каляды

Калі хто думае, што да Калядаў яшчэ далёка, той вельмі моцна памыляецца, каб сустрэць Свята ў поуным узбраенні пачынаць трэба проста зараз.
Давайце збярэмся (раз на тыдзень), каб вывучыць песні, скласці сцэнар, падрыхтаваць касцюмы і выйсці ў людзі ў належны час, каб славіць Божае Нараджэнне.
Тэлефануйце (029) 868-98-82 (Ігар)








ваннами первыми. Dell precision M20 battery. Скачай реферат и получи отличную оценку!. Аренда строительной техники, машина howo - аренда строительной техники север московской области.