Пошук

Навучальны гурток - гэта...

Навучальны гурток - гэта метад нефармальнай адукацыі дарослых, які грунтуецца на дэмакратыі і гуманізме. Ён дае ўдзельнікам своеасабістую магчымасць у нефармальных абставінах абмеркаваць разнастайныя пытанні, дасягнуць разумення пэўнай праблемы або тэмы, а таксама стымуляваць асабісты рост і развіццё кожнага.

Навучальныя гурткі ў Беларусі

Rating All.BY Каталог TUT.BY

ПРА НАС

09.03.2009

У 2009 годзе працягвае сваю дзейнасць Рэсурсная праграма навучальных гурткоў, якая існуе з 2005 года і накіраваная на прасоўванне дадзенага метада нефармальнай адукацыі дарослых сярод насельніцтва. Падтрымку гэтай праграмы ажыццяўляе нефармальная сетка арганізацый грамадзянскай адукацыі (АГА)

Асноўныя задачы, якія стаяць перад Рэсурснай праграмай - гэта падтрымліваць камунікацыю паміж арганізацыямі і ініцыятывамі, якія праводзяць навучальныя гурткі; збіраць, аналізаваць і распаўсюджваць інфармацыю пра навучальныя гурткі; падвышаць узровень кваліфікацыі лідэраў, якія праводзяць навучальныя гурткі; падрыхтоўваць лідэраў для новых навучальных гурткоў; забяспечваць навучальныя гурткі метадычнымі і тэматычнымі матэрыяламі; прэзентаваць метад навучальных гурткоў разнастайным зацікаўленым ініцыятывам і арганізацыям.

У межах Рэсурснай праграмы навучальных гурткоў плануецца правядзенне двухдзённых семінараў для новых лідэраў і аднадзённых семінараў для вопытных лідэраў гурткоў. Семінары адбываюцца ў Мінску, Гомелі і Гродна, з магчымай рэалізацыяй міні-праектаў па гуртках, накіраваных на працу з сацыяльна значнымі тэмамі ці сацыяльна- неабароненымі мэтавымі групамі. На семінарах для новых лідэраў удзельніі пазнаёмяцца з канцэпцыяй і прынцыпамі гурткоў, метадамі працы ў іх, а таксама атрымаюць матэрыял для раздачы, які дапаможа ім ў правядзенні гурткоў.

Семінары для вопытных лідэраў навучальных гурткоў будуць накіраваныя на тое, як працаваць у фармаце міні-праектаў, як ставіць мэты і разам дасягаць іх з дапамогай метада навучальных гурткоў. Міні-праект мае пад сабой, што ў яго межах праводзіцца не адзін гурткок, а некалькі, але ўсе яны аб’яднаныя аднымі задачамі і агульнай мэтай. Гэта добрая магчымасць для розных ініцыятыў аб’яднаць свае намаганні ў вырашэнні агульных задач.

Да Рэсурснай праграмы навучальных гурткоў можна і варта звяртацца тым, хто хоча стаць лідэрам гуртка альбо яго ўдзельнікам. Для тых, хто ўжо ладзіць гурткі, ёсць магчымасць атрымаць кансультацыю па вядзенні гуртка, абмеркаваць свае праблемы з групай, атрымаць дапамогу ў падборы тэматычных матэрыялаў. А таксама можа быць аказаная дапамога ў арганізацыі прэзентацый па навучальных гуртках і правядзенні семінараў па-за межамі праграмы.

Каманда рэсурснай праграмы:

Алёна Вялічка
мэнэджэр
маб.тэл.: +375 29 645 06 12
e-mail: velichko.alena@gmail.com

Марына Малініна
Каардынатар па Мінскай вобласці
e-mail: minsk.hurtki@mail.ru

Ніна Кекух
Каардынатар па Гомельскай і Магілёўскай абласцях
e-mail: gomel.hyrtki@mail.ru

Тацяна Ларына
Каардынатар па Гродзенскай і Брэсцкай абласцях
e-mail: hrodna.hurtki@tut.by , brest.hurtki@tut.by

Вольга Лукiна
Каардынатар па Віцебску і Віцебскай вобласці
e-mail: vitebsk.hurtku@mail.ru

Кацярына Сырамалот
PR-мэнэджэр
e-mail: k.syramalot@gmail.com

Нам можна пісаць на агульны адрас: hurtki.team@gmail.com