04.09.2009
Для тых, хто чакае дзіця
Так, я хутка стану Мамай… Ніяк не ўкладаецца ў галаве. І дзевяць месяцаў, здаецца – сама тое, каб прызвычаіцца да гэтай думкі. Запрашаю вас – тых, хто знаходзіцца ў падобным са мной становішчы, хто чакае дзіця – да ўдзелу ў навучальны гурток. Заняткі распачнуцца ў кастрычніку 2009 г. Плануецца правесці 8 сустрэч з перыядычнасцю раз на тыдзень.
Магчымыя тэмы заняткаў:
- Пераднатальнае развіцце і магчымасці яму спрыяць.
- Харчаванне пад час цяжарнасці.
- Практыкаванні і фізічная актыўнасць пад час цяжарнасці. Методыкі псіхалагічнай самарэгуляцыі.
- Падрыхтоўка да родаў.
- Грудное выкармліванне.
- Слінг і іншыя спосабы нашэння немаўляці.
- Сумяшчэнне мацярынства і прафесійнай актыўнасці – ці магчыма такое?
Канкрэтны змест залежыць ад жадання ўдзельніц. Кожная можа сама прапанаваць тэму, якая б цікавіла непасрэдна яе.
Калі ёсць жаданне прыняць ўдзел, дашліце на скрыню alena_zhuk@tut.by ліст з кантактамі і чаканнямі да гуртка, альбо тэлефануйце па нумару +37529 2535564
Чакаю вас, актыўныя і цікаўныя!
Алена Жук.