28.06.2009
Лета - выдатны час ня толькі для таго, каб адпачываць, а яшчэ і для таго, каб займацца адукацыяй. Адукацыяй такой, якая падабаецца.
Летнія месяцы - самы час для таго, каб даведацца пра нешта новае.
Новыя экалагічныя веды можна прымяніць адразу ж у сябе на лецішчы, атрымаць новыя веды ў галіне рэжысуры, моваў і папрактыкаваць іх у падарожжы. Разабрацца ў сабе і ў сваёй сям’і, пачаць уласную справу…
Запрашаем у гурткі ў Мінску і абласных цэнтрах, дзе вы зможаце гэтаму ўсяму навучыцца. Выбірай свой горад, тэму, якая найбольш хвалюе - і наперад да ведаў!
Да таго ж, мы заўсёды рады новым лідэрам гурткоў. Калі вы хочаце стаць адным з лідэраў - трэба проста звязацца з каардынатарам у вашай вобласці і вы зможаце атрымаць неабходную метадычную падтрымку.