Пошук

Навучальны гурток - гэта...

Навучальны гурток - гэта метад нефармальнай адукацыі дарослых, які грунтуецца на дэмакратыі і гуманізме. Ён дае ўдзельнікам своеасабістую магчымасць у нефармальных абставінах абмеркаваць разнастайныя пытанні, дасягнуць разумення пэўнай праблемы або тэмы, а таксама стымуляваць асабісты рост і развіццё кожнага.

Навучальныя гурткі ў Беларусі

Rating All.BY Каталог TUT.BY

Мануал навучальных гурткоў

18.06.2009

manual

Навучальны гурток: ад тэорыі да практыкі
Метадычны дапаможнік

Спампаваць дапаможнік - 1,2 Mb (.pdf)

Дадзены метадычны дапаможнік прадстауляе сінтэз шведскага i беларускага досведу правядзення навучальных гурткоў у Беларусі. Змешчаны тут матэрыял прызначан для лідэраў навучальных гурткоў, сябрау НДА, сацыяльных педагогаў, настаункаў, а таксама для тых, хто цікавіцца i працуе ў сферы нефармальнай адукацыі дарослых.

У дапаможніку прадстаўлены гісторыя ўзнікнення i развіцця навучальных гурткоў у Швецыі, асноўныя прынцыпы працы гуртка. Асаблівай увазе надаецца адрозненне метада навучальных гурткоў ад іншых відау адукацыйных мерапрыемств. У дапаможніку змешчаны тэарытычны матэрыял, anicaннe інтерактыўных метадаў, прыклады вучэбных планаў праведзеных гурткоў, якія дапамогуць чытачам атрымаць адказы на практычныя пытанні, звязанныя с падрыхтоўкай i правядзеннем навучальнага гуртка.

Пад рэдакцыяй:
Алены Вялічка i Іны Губарэвіч

Аўтарскі калектыў:
Уладзімір Роўда
Віктар Чарноў
Зміцер Губарэвіч
Іна Губарэвіч
Алена Вялічка
Наталля Рабава
Алена Грыгальчык
Алена Кулаева
Людміла Пеціна

Рэцэнзент:
Запрудскі Мкалай Іванавіч, кандыдат педагагічных навук
Карэктура:
Алена Пліска
Макет i малюнкі:
Андрусь Асмалоўскі