Пошук

Навучальны гурток - гэта...

Навучальны гурток - гэта метад нефармальнай адукацыі дарослых, які грунтуецца на дэмакратыі і гуманізме. Ён дае ўдзельнікам своеасабістую магчымасць у нефармальных абставінах абмеркаваць разнастайныя пытанні, дасягнуць разумення пэўнай праблемы або тэмы, а таксама стымуляваць асабісты рост і развіццё кожнага.

Навучальныя гурткі ў Беларусі

Rating All.BY Каталог TUT.BY

Гурток “Жывы сайт!” або створым сайт разам!»

18.05.2009

in_forest

Мы зробім сайт “Праграмма Ж! У пошуку каранёў і сябе сучаснай” — пра самабытны праект цэнтру “Пост”, пра наш, жаночы праект. Гэта будзе месца сустрэчы і ўзаемапранікнення традыцый і сучаснасці, даўніны і цяперашняга, здейсненага і таго, пра што марыцца, месца, дзе супрацьлеглыя, на першы погляд, рэчы не толькі суіснуюць, але і дапаўняюць адно аднаго, ствараючы неабсяжны паток энэргіі, моцы і натхнення для кожнага, хто шукае і знаходзіць.

Таму я запрашаю ўсіх зацікаўленых жанчын на гурток “Жывы сайт!”, або створым сайт разам!”, дзе мы разам даведаемся, як ажыццявіць файную задумку – ажывіць сайт, напоўніць яго ідэямі, запаліць у ім прывабную для наведвальнікаў іскру і блаславіць на доўгае і запамінальнае жыццё.

Кожная з удзельніц гуртка будзе мець магчымасць размясціць інфармацыю пра свае распачынанні, праекты, задумкі, здзяйсненні. Кожная стане аўтарам сайту і дадасць свой непаўторны колер у калейдаскопнасць унікальнага сайту.

Што будзем рабіць:

– Паспрабуем стварыць свой сайт “з нуля”

– Даведаемся, дзе і як збіраць цікавую інфармацыю, якім чынам яе сістэматызаваць і “смачна” падаваць наведвальнікам сайту

– Разбярэмся ў дэталях напаўнення сайта кантэнтам

– Набудзем каштоўны досвед работы ў камандзе

– Цікава правядзем час і знойдзем новых сяброў-аднадумцаў

Каардынатары гуртка:

Зоя +375-29-7648290 (zoya.bsu@tut.by)

Наташа +375-29-6779230 (1nx3@mail.ru)