12.05.2009
Гісторыя… Першая рэакцыя калегі, якой я распавяла пра гурток: “Не, гісторыю я і ў школе не любіла, нават 4 па ёй была”. Слова “гісторыя” атаесамляецца часцей за ўсё з нудотай, сумам, пылам.
Гэта словы, якія кажаш не ты, даты, якія мала што для цябе азначаюць.
З пераменай ладаў на Беларусі, з пераменай календароў святочных дат да кожнай новай пачынаеш ставіцца іранічна.
Гісторыя… Гэта тое, што задалёка, завысока і па-за гераічна.
Тым ня меньш, з гэтым штучным падзяленнем мы забываем, што мы жывем у гісторыі.
Што нашыя жыцці цесна звязаныя з тым, што адбываецца навокал.
Што лёсы нашых родных, нашых продкаў цесна звязаныя з гістарычнымі падзеямі. І тады гэта ўжо не пусты гук. Гісторыя ажывае…Гісторыю прыдумалі мужчыны. Гэта гісторыя падзей буйнога масштаба, дзе ёсць месца вайне і Героям, дзяржаўным пераваротам і рэвалюцыям, але няма месца мне, няма месца жанчыне з яе хваляваннямі і надзённымі клопатамі.
Я прапаную сустракацца, каб разам “ажывіць” гісторыю, усвядоміць яе ўплыў на свой лёс і знайсці сваё месца ў гэтым часе.
Алена
e-mail: vitanne@mail.ru